Акцыя “У славу агульнай Перамогі” (02.10.2019)

Дата: 2 октября 2019 в 22:51, Обновлено 2 октября 2019 в 22:58
267 просмотров

У Беларусі праходзіць Міжнародная акцыя
“У славу агульнай Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі
савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 На тэрыторыі Беларусі з усіх воінскіх пахаванняў і месцаў гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля. Капсулы з ёй і спісы з імёнамі загінуўшых 9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі, змесцяць у нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. 

    2 кастрычніка 2019 года ў 11.00 на брацкіх могілках у агр.Кардон адбыўся мітынг "У славу агульнай Перамогі". Акцыя "У славу агульнай Перамогі" дэманструе адзінства ўсіх пакаленняў, павінна стаць жывым доказам таго, што мы застаемся адным народам – наследнікамі вялікай гісторыі нашай радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.